Расійскія сайты паведамляюць пра дыверсантаў, якія вядуць баі на расійскай тэрыторыі. Групы расіян, якія ваююць пад украінскім камандаваннем, затакавалі памежныя пункты з гранатамётаў, мінамётаў і баявой тэхнікі. Учора антыпуцінскія партызаны з легіёну «Свабода Расіі», «Сібірскага батальёну» і Расійскага добраахвотніцкага корпусу абвясцілі аб атацы расійскіх пазіцый у Белгарадзкай вобласці.
Сёння двойчы на працягу дня снарады ўпалі на Белгарад. Пашкоджаны аднакватэрныя дамы, жылыя дамы, медыцынскі цэнтр і каля 50 аўтамабіляў.
Расійскія партызаны, якія ваююць на баку Украіны, паведамілі на сайце легіёну «Свабоду Расіі», што ўвайшлі ў Расію і знішчылі два склады боепрыпасаў. Начальнік штабу расійскага добраахвотніцкага корпусу Аляксандр «Фартуна» паведаміў журналістам парталу «Можем объяснить», што яго атрад пранік на некалькі дзясяткаў кіламетраў у глыб Расіі і захапіў палонных.
ПР/юл